Talaka.by/kino ❓ЦІ ТРЭБА НАМ КІНО НА РОДНАЙ МОВЕ❓
Сёння мы, каманда «Кінаконга», хочам звярнуцца з гэтым пытаннем да ўсіх беларусаў.
Жаданне агучваць кіно па-беларуску з’явілася ў нас больш за 5 гадоў таму. Мы пачалі займацца гэтым па меры магчымасці, але 3 гады таму збылася нашая мара: мы пачалі паказваць кіно па-беларуску ў кінатэатрах. Кожны месяц мы прэзентавалі вам новы фільм. Нашым сталым партнёрам зрабілася кампанія velcom, якой мы шчыра ўдзячныя за супрацу на працягу 2,5 гадоў.
Якіх стандартаў і прынцыпаў мы дасягнулі:
▪толькі найлепшыя акцёры агучкі;
▪поўны дубляж, а не закадравая агучка;
▪якасны пераклад, карэктура і рэдактура;
▪уласная прафесійная студыя;
▪стварэнне ўнікальнай атмасферы на паказах кожнага фільма.
На сённяшні дзень адзіныя нашыя спонсары – гэта вы! І калі вы лічыце, што ў кінатэатрах нам ТРЭБА якаснае кіно па-беларуску, мы разлічваем на вашую падтрымку.
⚡ЯК МОЖНА ПАДТРЫМАЦЬ КІНО ПА-БЕЛАРУСКУ:⚡
🔸 стаць нашым ахвярадаўцам на Talaka.by/kino ;
🔸пашырыць гэты пост, каб больш людзей даведалася пра нас.
ЗРОБІМ ГЭТА РАЗАМ!