💥 LAVON VOLSKI - AMERYKA 💥
Слухаць на ўсіх стрымінгавых пляцоўках: https://music.mediacube.network/Ameryka
"Я зь дзяцінства люблю вэстэрны. Гэтыя чырвоныя выпаленыя землі, населеныя суворымі шукальнікамі прыгодаў, драўляныя мястэчкі з салунам, касьцёлам, банкам і, час ад часу, чыгуначнай станцыяй. Мужныя героі, асьляпляльныя спадарожніцы, падступныя зламысьнікі... Верны конь, паходнае вогнішча, дарожныя торбы... І хэпі-энд, ворагі глытаюць пыл, сілуэт героя павольна знікае на тле крывавага заходу сонца".
Усё гэта знайшло ўвасабленьне ў новым альбоме з назваю “Амэрыка”, натхнёным музыкай The Byrds, Боба Дылана, Джоні Кэша, Creedence Clearwater Revival, The Beach Boys.
Адмысловае лірык-відэа да песьні “Амэрыка” - https://youtu.be/cCnEp1wszoA
А ўжо заўтра пачынаецца сусьветны акустычны анлайн-тур. Анлайн-канцэрты пройдуць у Польшчы (16.04), Вялікабрытаніі (17.04), ЗША (18.04), Чэхіі (22.04), Ізраілі (23.04), Украіне (24.04), Нямеччыне (25.04), Літве (29.04) і Беларусі (30.04). Падрабязна - https://bit.ly/3a9jx9e